153. На гарэ лён, белы кужаль… (ільняная)
Архіў ІМЭФ. – ф. 20, воп. 76, ст. 31, № 6 (зап. К. П. Кабашнікаў у в. Дразды Полацкага р-на ад Праскоўі Фёдараўны Драздовай, 1913 г. н.; Яўгеніі Рыгораўны Драздовай, 1912 г. н.; Елізаветы Яфімаўны Бурдзенка, 1915 г. н.; Матруны Антонаўны Драздовай, 1931 г. н.) Выцінанка - Наталля Бярнадская На гарэ лён, белай кужаль. Не сь кім стаці лянок браці: Сь сьвёкрам стаці лянок браці ― Ой, не браньня – гараваньня; Сь сьвякровай стаці лянок браці ― Ой, не браньня – гараваньня; З залоўкай стаці лянок браці ― Ой, не браньня – гараваньня; Зь мілым стаці лянок браці ― Ой, да браньня – любаваньня. ENG There is flax on the hill – white flax fibre. I have no one to pick the flax with. Picking flax with my father-in-law is not work but sorrow, picking flax with my mother-in-law is not work but sorrow, picking flax with my sister-in-law is not work but sorrow, too. Picking flax with my sweetheart is not work but pleasure. RUS На горе лен, белое волокно. Не с кем стать лен рвать: со свекром стать лен рвать – не работа – горе, со свекровью стать лен рвать – не работа – горе, с золовкой стать лен рвать – не работа – горе, с милым стать лен рвать – работа – любота.
Название:
153. На гарэ лён, белы кужаль… (ільняная)
Категория:
Разное