Як стваралася кніга "Казкі старога Адамкова"
Пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі ў чацвер 17 траўня ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» ілюстраваную кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя прайшла ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч. «Без кампрамісаў да якасці» – гэта адзін з прынцыпаў у стварэнні «Казак старога Адамкова», у якіх згаварыліся пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч. Прынцып удалося рэалізаваць уважлівай працай і не без цудаў. У пачатку краўдфандынгавай кампаніі аўтаркі планавалі, як будуць шматкрокава паслядоўна і творча расказваць патэнцыйным чытачам-спонсарам, чаму важна творы пераўтвараць у якасныя прадукты для беларускіх дзетак і іх бацькоў. Але неабходная для выдання сума была імкліва сабраная ўжо літаральна на першым кроку. На трэці дзень пасля публікацыі відэа, у якім дзяўчаты распавядалі пра старт кампаніі і прадставілі сваю задуму, лічба сабраных сродкаў на платформе «Talaka» перавысіла 100%. Як стваралася кніга - у гэтым відэа!
Название:
Як стваралася кніга "Казкі старога Адамкова"
Категория:
Разное