Вольга Iпатава | Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю, год 1129 | Чытае Святлана Нарскiна
Над Дзвіной, як чорны покрыў - ранне. Гора смокча сэрцы, як змяя. З Полацка з'язджае на выгнанне Ўся велікакняская сям'я. Усьмавы пантофлік з прошвай сіняй На назе дзявочае прамок. Слухае манашка Еўфрасіння Бацькі пасівелага папрок. Ты бясплоднае абрала ложа. Брат твой ад самоты занямог. Без унукаў я... Хто нам паможа? Коратка яна сказала: «Бог». Уздыхнуў. Ладдзю панесла плынню. З далечы усе, як мурашы. З ветрам даняслося: «Еўфрасіння! Прадыслава, Полацк зберажы!» Не ўстаюць з каленяў, плачуць людзі... Шмыгнуў некуды з даносам віж... Юная ігумення, хто будзе Несці за цябе і гэты крыж? Хай і там надзея не растае, Мужнасць не утопіцца ў слязах... Візантыя! Клетка залатая Вольным птушкам - полацкім князям! І гады, і жыцці, як атаву, Косяць Часу вострыя нажы. А яна ўсё чуе: «Прадыслава! Еўфрасіння! Полацк беражы!» Вы можете помочь каналу: Карта PRIORBANK: 4916 9896 4137 2361 Кошелек Яндекс: 410016182834670 (прямая ссылка для переводов https://money.yandex.ru/to/4100161828...) По всем вопросам пишите: E-mail: lepekud@gmail.com
Название:
Вольга Iпатава | Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю, год 1129 | Чытае Святлана Нарскiна
Категория:
Разное