“Пісьменнік мусіць мець мужнасць не прымаць ніякіх парад” | Наста Манцэвіч. Супердудко

12+
12+

1 просмотр

4 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

1 просмотр

4 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

1 просмотр

4 дня назад

Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная. Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым. 00:00 Вілейка і дзяцінства ў правінцыі 05:44 “Мне не блізкая рыторыка, быццам штосьці можна перарасці” 09:08 Першая кніжка “Птушкі” — пяцьдзясят старонак цягам пяці гадоў 11:59 Плыткасць і фрагментаванасць творчасці Насты Манцэвіч 15:47 Мікракніжыца "Гэта ня лічыцца" 16:50 Гамафобныя рэакцыі 20:33 Ці мела Кісліцына рацыю? 25:10 Птушкі з цэнтральнага апавядання — непрыдуманая метафара 29:45 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выходзіць другая кніга 34:52 Перыяд літаратурнага маўчання 38:40 “Пісьменнік мусіць мець мужнасць не прымаць ніякіх парад” 43:40 Што чытае Наста Манцэвіч Іншыя выпускі падкасту "Супердудко": https://youtube.com/playlist?list=PLLuFdp-t9HSj2inBg4lGNEUtfuK56X0VO&feature=shared Падкаст "Каля літаратуры": https://youtube.com/playlist?list=PLLuFdp-t9HSjpFVRu2-ZGoJ-DUdWEyj1x&feature=shared Падкаст "Адкуль бяруцца кнігі": https://youtube.com/playlist?list=PLLuFdp-t9HShs8xAyxsV-kT1TVwVEyAGK&feature=shared Падпісвайцеся на "Літрадыё": soundcloud — https://soundcloud.com/litradio_by #літрадыё #птушкі #літаратура #падкаст #беларусь #вілейка

Название:

“Пісьменнік мусіць мець мужнасць не прымаць ніякіх парад” | Наста Манцэвіч. Супердудко

Категория:

Разное