XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век? ЛЕКЦЫЯ 1 (цалкам) /Віртуальны універсітэт

158 подписчиков

12+
12+

4 просмотра

22 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав

158 подписчиков

12+
12+

4 просмотра

22 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

4 просмотра

22 дня назад

XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для нашай краіны і яе культуры. З прыемнасцю прапаноўваем вашай увазе наш чарговы анлайн-курс, прысвечаны надзвычай цікаваму і без перабольшання эпахальнаму перыяду ў нашай гісторыі. 👉 Cамы смак першай лекцыі "Беларусы і беларускае ў XVI стагоддзі" - у скарочанай версіі: https://www.youtube.com/watch?v=lAvDZm97Asg 👉 Знайсці іншыя лекцыі, а таксама запісацца на ўпадабаныя вамі курсы вы можаце на нашай старонцы: https://virtualny.live Чакаем! XVI стагоддзе займае значнае месца і ў гісторыі ўсёй Еўропы. У гэты час Адраджэнне ахоплівае ўжо ўвесь кантынент, адбываюцца тэктанічныя зрухі ў свядомасці, Рэфармацыя і Контррэфармацыя змяняюць цалкам стасункі паміж дзяржавай, царквой і вернікамі, кніга прыходзіць нарэшце амаль у кожны дом… Якое месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу? Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў. Ці існавала Беларусь ў XVI ст? Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння? Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа? На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса. Чытае курс Аляксандр Паршанкоў. Дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія) і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы (Вільня, Літва), выпускнік БДУ (Менск), магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны. Удзельнікі курса змогуць убачыць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, праверыць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Мы разам наведаем незвычайныя мясціны. Галоўная ідэя курса – не расказаць гісторыю Беларусі XVI стагоддзя, а паказаць нашую гісторыю ў кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў і паразважаць над яе сэнсамі. Заняткі будуць цікавыя аматарам гісторыі і культуры любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі! #гісторыяБеларусі #ВКЛ #ВіртуальныУніверсітэт #АляксандрПаршанкоў

Название:

XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век? ЛЕКЦЫЯ 1 (цалкам) /Віртуальны універсітэт

Категория:

Разное