абрад Юраўскі карагод 06.05.2023
Штогод, 6 мая, на свята Юр’е, у в. Пагост Жыткавіцкага раёна адбываецца абрад Юраўскі карагод, які ўнесены ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны UNESCO. Старажытная традыцыя вадзіць карагоды на Юр’я не спынялася ў гэтай вёсцы нават у часы Вялікай Айчыннай вайны і працягваецца ў сеняшні час. Захавальніца абрада - Кацярына Аляксееўна Панчэня, баба Каця, чалавек неверагоднай мудрасці і сілы. Мы сёння зноў пабывалі ў Пагосце, пабачылі карагод і, шчаслівыя, зноў пачулі "...дзе корогод ходзіць, там Бог жыто родзіць..."
Название:
абрад Юраўскі карагод 06.05.2023
Категория:
Разное