Міхась Даніленка "Голас вясны". Маленькія чытанні
Дзіцячы аддзел працягвае цыкл відэачытанняў “Маленькія чытанні”. У гэтым выпуску чытаем апавяданне Міхася Даніленкі “Голас вясны”. Міхась Пятровіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна. Дзецям прынызначаны кнігі “Вернасць слову” (1956), “Зачараваны гарлачык” (1961), “На вуліцы Сонечнай” (1963), “Ключы бабулі Зімы” (1986), “Як дажджы памірыліся” (2013). Міхась Даніленка распавядае пра жыццё хлопчыкаў і дзяўчынак, іх забавы, клопаты, перажыванні. А асабліва паэтычна гучыць у творчасці пісьменніка тэма роднай прыроды. Прыемнага прагляду!
Название:
Міхась Даніленка "Голас вясны". Маленькія чытанні
Категория:
Разное