Чаму беларусы «кажуць», а не гавораць? Інтэрв'ю з мовазнаўцам Аленай Путрыч

12+
12+

8 месяцев назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

8 месяцев назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

8 месяцев назад

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Для беларусаў гэта не проста дата ў календары, а магчымасць адчуць свой культурны код і глыбіню нацыянальнай ідэнтычнасці. У гэтым выпуску «Шоу з толкам» Анастасія Роўда сустракаецца з Аленай Путрыч, старшынёй савета маладых вучоных Інстытута мавазнаўства імя Якуба Коласа. Мы пагаварылі пра тое, як мова жыве ў сучасным свеце, сацыяльных сетках і нават у дзіцячых садках. З гэтага інтэрв'ю вы даведаецеся: - Чаму не трэба баяцца памылак і чым «трасянка» можа быць карыснай для пачаткоўцаў. - Як Інстытут мавазнаўства «прадае» ідэю беларускай мовы праз маркетынг і сацсеткі. - Пра самыя цікавыя ініцыятывы: ад беларускамоўнага «Уладара пярсцёнкаў» да інтэрактыўных календароў. - Што такое культурны код і як знайсці сваю асабістую асацыяцыю з роднай мовай. Глядзіце відэа, натхняйцеся і пачынайце гаварыць па-беларуску разам з намі! Таймкоды 00:00 — Значэнне Міжнароднага дня роднай мовы для беларусаў. 02:14 — Мова як культурны код нацыі: навошта яна патрэбна кожнаму народу. 03:54 — Як святкуюць Дзень роднай мовы ў Акадэміі навук: дыктоўкі і конкурсы. 06:52 — Статус беларускай мовы і ўнікальнасць беларускага білінгвізму. 09:10 — Трасянка: парушэнне чысціні мовы ці першы крок да беларускамоўя? 12:12 — Сучасныя праекты: кіно ў дубляжы, кнігі-бестселеры і «Лёгкая мова». 14:20 — Як развіваецца мова: праца над новым тлумачальным слоўнікам. 16:53 — Мова як маркетынгавы ход: як стварыць пазітыўныя асацыяцыі. 20:20 — Беларуская мова ў TikTok і Instagram: чаму гэта папулярна. 22:50 — Чым займаецца Інстытут мавазнаўства імя Якуба Коласа сёння. 27:12 — Чаму размаўляць на роднай мове — гэта крута. Слушай Радиус FM онлайн на сайте radiusfm.by. Праграму падрыхтавала і правяла Анастасія Роўда. Гукарэжысёр і відэааператар - Аляксей Шайхісламаў.

Название:

Чаму беларусы «кажуць», а не гавораць? Інтэрв'ю з мовазнаўцам Аленай Путрыч

Категория:

Разное