Ніл Гілевіч “Мары Скарыны”
Чытае Надзея Сідарава, вучаніца гімназіі №13 г. Мінска Марыў калісьці славуты Скарына, «Ціснучы» кнігі на мове бацькоў: Простаму люду ў роднай краіне Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў. Толькі радзіму сваю ў ліхалецці Мара яго абляцець не магла: Білася роспачна птушкай у клетцы, Вочы ж бядоты сляпіла імгла. Думалі, згіне, як статак, нямое Племя пакорнае ў вечным ярме. Колькі іх мужных, што матчынай мове Шлях пракладалі і змёрлі ў турме!.. Ды разгулялася плынь веснавая — Змыла пакутнай няволі сляды, I ўстрапянулася мара жывая, I абляцела ўвесь край малады! Сталі даступнымі простаму люду Мудрасці скарбы са свету ўсяго — Каб ні ярма, ні імглы, ні аблуды Болей не зведала доля яго! «Добрай ранiцы, Беларусь!» - это утреннее шоу, которое выходит в прямом эфире на главном канале страны "Беларусь 1".
Название:
Ніл Гілевіч “Мары Скарыны”
Категория:
Разное