Літанія да сьв. Яна Божага

12+
12+

4 просмотра

17 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

4 просмотра

17 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

4 просмотра

17 дней назад

Літанія да святога Яна Божага Кірые, элейсон, — Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, — Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, — змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, — змілуйся над намі. Святая Марыя, — маліся за нас. Святая Багародзіца, — маліся за нас. Святая Панна над паннамі, — маліся за нас. Святы і міласэрны Яне Божы, — маліся за нас. Святы Яне Божы, заснавальнік Ордэну Братоў Міласэрнасці, — маліся за нас. Святы Яне Божы, руплівы слуга і апякуне бедных хворых, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які збіраў і раздаваў міласціну, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які аддана дапамагаў церпячым, — маліся за нас. Святы Яне Божы, прыклад міласэрнасці, — маліся за нас. Святы Яне Божы, Провідам Божым у дзяцінстве пакліканы, — маліся за нас. Святы Яне Божы, пабожны пастыр, — маліся за нас. Святы Яне Божы, абаронца хрысціянства, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які ўвайшоў на шлях пакорнага служэння, — маліся за нас. Святы Яне Божы, людзьмі зневажаны, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які з любоўю шукаў бедных хворых, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які ў сваіх хворых вымыў ногі Хрысту, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які спазнаў апеку Найсвяцейшай Панны Марыі, — маліся за нас. Святы Яне, які заслужыў, каб Божым цябе называлі, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які клапаціўся пра бедных сіротаў, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які глыбока шанаваў Найсвяцейшую Панну Марыю, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які дзеля Хрыста вялікія прыніжэнні зносіў, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які спазнаў апеку арханёла Рафала, — маліся за нас. Святы Яне Божы, выратаваны з агню цудоўным чынам, — маліся за нас. Святы Яне Божы, прарок новага шпітальніцтва, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які вялікіх грэшнікаў да Бога прыводзіў, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які прадбачыў гадзіну сваёй смерці, — маліся за нас. Святы Яне Божы, які на каленях з крыжам у руках паміраў, — маліся за нас. Святы Яне Божы, наш браце і ойча, — маліся за нас. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі. С. Малiся за нас, святы і міласэрны Яне Божы. Н. Каб па тваім прыкладзе сталіся мы прыладамі ў руках Пана. Молімся: Усемагутны Божа, будзь на вякі праслаўлены ў Тваім святым слузе і вызнаўцы Яне Божым, у асобе якога Ты даў свету цудоўны прыклад жыцця. Просім Цябе, распалі нашыя сэрцы, каб мы імкнуліся наследаваць яго вялікія цноты, асабліва міласэрнасць, і сталі годнымі называцца Тваімі дзецьмі на векі вечныя. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Название:

Літанія да сьв. Яна Божага

Категория:

Разное