Чытка п'есы Кацярыны Чэкатоўскай "Мастэктамія"
На малой сцэне Драмтэатру 26 кастрычніка ў фармаце #ДрамаDVOR прайшла чытка п'есы "Мастэктамiя" Кацярыны Чэкатоўскай. Трэба сказаць, што гэта была амаль што пастаноўка, а не проста чытанне п'есы, дзейства было хоць і мінімалістычным, але надзвычай эмацыйным. П'еса заснаваная на рэальных гісторыях людзей, на асабістым вопыце і ставіць сабе задачу асэнсаваць няпростую тэму мастэктаміі - хірургічнай аперацыі па выдаленні малочнай залозы. Пры чым, у дадзеным выпадку, нават не праз анкалогію, а ў выніку эмацыйна-псіхічнага стану жанчыны, звязаным з жыццёвымі негатыўнымі аспектамі і хваляваннямі, перажытымі негатыўнымі выпадкамі. Аўтару п'есы і арганізатарам праекту было важна паказаць, чым жывуць жанчыны (і не толькі) і іх блізкія, што яны перажываюць, з якімі сітуацыямі ім даводзіцца сутыкацца кожны дзень. П'есу чыталі акторы драмтэатру Вераніка Баранава, Анастасія Іваненка, Вадзім Арціменя, Максім Чарнюк. Імпрэза праводзілася сумесна з зЕрне – Фармат+, Чытанні беларускай Сучаснае драматургіі, ДрамаDVOR і Рукамі чапаць ў рамках месяца павышэння дасведчанасці аб раку малочнай залозы. Традыцыйна для драмадвор пасля адбылася дыскусія па ўражаннях ад твору і выканання.
Название:
Чытка п'есы Кацярыны Чэкатоўскай "Мастэктамія"
Категория:
Разное