Бібліятэкары чытаюць "Спадчыну" Я. Купалы
Беларускія бібліятэкары чытаюць верш "Спадчына" Янкі Купалы. Спадчына» — верш Янкі Купалы, напісаны 19 лістапада 1918 года ў Оршы. Філасофска-патрыятычны твор. Верш даў назву першаму зборніку вершаў Я. Купалы савецкага часу, у якім ён і быў упершыню надрукаваны. Створаны ў перыяд складанай гістарычнай сітуацыі, калі Беларусь заставалася арэнай ваенных дзеянняў, амаль уся яе тэрыторыя была акупіравана, уввесь час падзялялася і перадзельвалася рознымі дзяржавамі. З гэтых настрояў і роздумаў нарадзіўся верш аб ролі нацыянальнай гісторыі і культуры ў жыцці чалавека. Тэкст верша: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; І тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. І ў белы дзень, і ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзіны, Ці гэты скарб не збрыў дзе проч, Ці трутнем ён не з’едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры і глушы Мне свеціць між вандоламі. Жыве з ім дум маіх сям’я І сніць з ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю. 1918
Название:
Бібліятэкары чытаюць "Спадчыну" Я. Купалы
Категория:
Разное