Што Там?
Верш Юрася Шамецька ‐----------------------------------------------- Што там, на тым баку святла? Упэўненасць і ратаванне, дзён будучых выпрабаванні? Вось там, на тым баку святла, на нас глядзiць праз акіян высакароднасць. міг удачы? Невідавочнае пабачыць — заўжды непрадказальны дар. Што там, на тым баку святла? Сапраўднай музыкі вытокі, усё, аб чым маўчаць прарокі? Вось там, на тым баку святла… Параз і перамог выток? Мажліва, там пануе ціша, што з лёгкасцю нязменнай піша табой напісаны радок?
Название:
Што Там?
Категория:
Разное