Марыя Сцяпанаўна Мацюкевіч: выступ на юбілею роднай школы ў в.Заўшыцы - беларускія субцітры
18.12.1999, в. Заўшыцы, Заўшыцкая сярэдняя школа-сад (https://zavshici.schools.by) На момант выступу прайшло 35 гадоў з моманту сканчэння Марыей Сцяпанаўнай гэтае школы. 01:24 Пачатак выступу Марыі Сцяпанаўны 01:50 Марыя Сцяпанаўна называе дзявочае прозвішча - Дудак 03:15 1863, 1974 - знакавыя гады гэтае школы. Думаецца, што Марыю Сцяпанаўну натхняў год 1863. 3:32 Марыя Сцяпанаўна чытае свой першы верш, які быў прысвечаны школе Хутка развітаюся са школай… Хутка развітаюся са школай... Пакіну наш вясёлы, шумны клас. Прайду па ціхай вуліцы вясковай Апошні раз, сябры, апошні раз... Не, не апошні - я сюды вярнуся! Да школы з хваляваннем падыйду, Да сцен яе цагляных дакрануся, На ганак невысокі ўзыйду. Адчыню дзверы ў калідор вузенькі, І ў клас наш невялікі ўвайду - Успомню, як была калісь маленькай, За партай сваёй крышку пасяджу. І веру я, што будзе гэта, будзе! Бо ў школу я яшчэ не раз прыйду. 6:04 Марыя Сцяпанаўна чытае свой верш Дзіўны сон Дзіўны сон Урэзаўся ў памяць дзіўны сон: Святлее паступова небасхіл, Абраз вялікі. У акладзе Ён - Нябесны Творца, Уладар стыхій. Аклад у пазалоце, і ўбор Ісуса ў мяккім бляску залатым, З вачэй праменіцца нібы дакор, Ні то пяшчоты блік у іх застыў. З усмешкай мяккай на мяне глядзіць, Штось шэпча ціха вуснамі Ўладар, А побач з ім вялікі крыж ірдзіць. Святлее і яснее Бога твар. Дастаць абраз той хочацца рукой. Цягнуся што ёсць сілы да яго. На сэрцы - слодыч, у душы спакой. Нібы ўжо дасягнула я ўсяго. О цуд вялікі! Боская рука Анёлачка спускае да мяне: Пяшчотны тварык, тонкая смуга Паркалю белым-белага, бы снег. Ружова-аксамітнай ножкай ён У грудзі упінаецца мае, І смех, бы пераліўна-срэбны звон, Дзіцячы, шчыры, радуе мяне. ... Сон абарваўся. Адчуваю я Анёлка - сына Боскага - цяпло, Яго прысутнасць - спевы салаў'я, А ў кватэры воч яго святло. Такі вось мне прысніўся дзіўны сон. Які ў ім захаваны сімвал-сэнс? Задумацца зноў мусіш над жыццём, Адрынуць непатрэбных думак прэс. Багаславенне, пэўна, Госпадзь шле У справах на карысць маёй зямлі І заклінае берагчы мяне Усходы праўды на жыцця раллі.
Название:
Марыя Сцяпанаўна Мацюкевіч: выступ на юбілею роднай школы ў в.Заўшыцы - беларускія субцітры
Категория:
Разное