Як чытаць праектныя дакументы і не прапусціць небяспеку
Што рабіць, калі побач з вашым домам, школай ці вадаёмам плануюць новае #будаўніцтва? Як зразумець складаную справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае #асяроддзе і чаму гэты #дакумент можа наўпрост тычыцца #здароўя людзей? У гэтым выпуску разам з экспертам Уладзімірам Зуевым разбіраемся, што такое АУНА / ОВОС, дзе шукаць такія дакументы, на што звяртаць увагу найперш і як правільна задаваць пытанні падчас грамадскіх абмеркаванняў. Гаворым пра тое, чаму важна не прапусціць тэрміны, як правяраць факты ў дакументах, навошта глядзець раздзел з альтэрнатыўнымі варыянтамі і як памылкі ў разліках могуць паўплываць на паветра, ваду, глебу і здароўе людзей. Беларуская служба: https://www.polskieradio.pl/396 Афіцыйны канал Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Распавядаем пра Польшчу, Беларусь і Еўропу. У цэнтры — навіны, інтэрв’ю і тэмы, важныя для беларусаў ва ўсім свеце
Название:
Як чытаць праектныя дакументы і не прапусціць небяспеку
Категория:
Разное