Павел Котаў: Што мы ведаем і чаго не ведаем пра Францішка Скарыну
Лекцыя прачытаная 6-га жніўня 2022 г. у Беларускай клубоўні ў Празе у дзень 505-годдзя выхаду першай Скарынавай кнігі. Павел Котаў знаёміць з выданнем "Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях" (гал. укладальнік Алесь Жлутка, Мінск 2020) і расказвае што, і на аснове якіх пра гістарычных крыніц, вядома пра жыццё славутага палачаніна. 00:00 Пачатак. Вітанні. 01:31 Пра сборнік "Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях." 04:39 Што такое дакуметальныя сведчанні. 05:59 Як Павел Котаў пачаў займацца Скарынам. 07:14 У чым складанасць даследавання жыцця Скарыны для гісторыка. 10:03 Якімі крыніцамі карыстаецца гісторык і дзе іх шукаць, і дзе не. Фальсіфікат Чароты. 16:10 1504/1505 г. Скарына запісваецца ў Кракаўскі ўніверсітэт. 23:06 1506 г. Скарына-бакалаўр. 24:23 1512 г. Скарына (ужо магістр) судзіцца ў Кракаве. 25:50 1512 Скарына атрымлівае ступень доктара лекарскіх навук у Падуі. 29:44 Скарына - сакратар дацкага караля. 32:21 Скарына ўдзельнічаў у Пятым Латэранскім саборы? 33:48 1517 г. Скарына пачынае друкаваць кнігі ў Празе. 34:51 Багдан Онкавіч - інвестар Скарыны. 36:49 1522 г. Скарына друкуе "Малую падарожную кніжку" ў Вільні. 38:00 1525 г. Cкарына друкуе "Апостала ў Вільні" у доме бурмістра Якуба Бабіча. 39:11 Скарына лекар (сакратар?) віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх. 42:46 1529 г. Францішак прадстаўляе сваю жонку Маргарыту ў судзе, у якой сваякі яе былога мужа спрабуюць адсудзіць дом у Вільні. 45:19 1529 г. Скарына ў Познані прадстаўляе сваю жонку, якая як крэдыторка атрымлівае частку маёмасці памерлага Івана Скарыны. 46:55 1530 г. Скарына ўцякае са скандалам са службы ў прускага герцага Альбрэхта. 50:33 1532 г. Скарына трапляе ў турму ў Познані за пазыкі свайго брата Івана. 53:12 1532 г. Скарына атрымлівае ад Жыгімонта Старога персанальны прывілей. 54:24 Адкуль узяўся "Георгій". 55:56 1552 г. Фердынанд Габсбурскі ў Празе дае сыну свайго памерлага садоўніка Францыска права на маёмасць бацькі. (1555 гэта агаворка). 58:02 Дзе і калі Скарына быў садоўнікам і ці трэба спіліваць помнік. 1:08:54 1541 г. у пажары ў Празе гіне сын Скарыны. 1:12:14 1552 г. (1555 гэта зноў агаворка) у Вільні судзяцца за маёмасць Скарыны. 1:14:28 Падарожжа Скарыны ў Маскву. 1:17:12 Парацэльс прайграў дыспут Скарыну? 1:18:02 Скарына спрабаваў атруціць Лютэра? 1:18:25 Якой веры быў Скарына? Надканфесійнае хрысціянства. 1:27:25 Год нараджэння Скарыны - чаму Ілья Лямешкін не мае рацыі. 1:37:51 1447 г. Грыдзька Скарына. 1:38:39 Бацька: Лука Скарына. 1:39:34 Брат: Іван Скарына. 1:40:13 Сын: Сімяён Рус з Полацка. Адбітак яго пальца. 1:46:59 Падсумаванне: Што мы ведаем пра Францішка Скарыну. 1:48:21 Ці магчымыя новыя адкрыцці?
Название:
Павел Котаў: Што мы ведаем і чаго не ведаем пра Францішка Скарыну
Категория:
Разное